«Хтосьці крыкнуў: «Жыве Беларусь!» У Смаргоні пасля абвяшчэння прысуду выклікалі АМАП і нікога з прысутных не выпускаюць
Сёння ў судзе Смаргонскага раёна быў агучаны прысуд Руслану Валюку і Інэсе Маркавай, абвінавачаных у паклёпе (арт. 188 КК) — а менавіта ў распаўсюдзе ўлётак, у якіх утрымліваліся «заведама лжывыя» звесткі, якія зганьбілі супрацоўнікаў міліцыі. Валюк атрымаў 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову («хімія»), Маркава — 2 гады хатняй хіміі.
Смаргонцы, якіх падазравалі ў расклейванні ўлётак. Віталь Валюк на фота справа, spring96.org.
Пасля ў калідоры суда хтосьці крыкнуў: «Жыве Беларусь!» І пасля гэтага старшыня суда Людміла Пятрова забараніла дзяжурнаму выпускаць прысутных на вуліцу і выклікала міліцыю.
У будынку суда засталіся заблакаванымі каля 20 чалавек, у тым ліку і праваабаронца Алесь Дзергачоў. Туды мусіць прыехаць міліцыя, паведамляюць праваабаронцы.