У выніку амаль усіх, акрамя непаўналетніх дзяцей і маладых маці, якіх адпусцілі, сёння пачалі судзіць, прызначаючы суткі і штрафы. Менеджарка гурта «РСП» Настасся Доль, што вызвалілася з жодзінскага ізалятара са штрафам у 30 базавых, распавяла «НН» падрабязнасці таго вечара.

Падобныя канцэрты на турбазе «Аганёк» праходзілі і раней, але ўпершыню сталі мішэнню для міліцыі. Некалькі сцягоў, канфіскаваных у людзей пры затрыманні, міліцыянеры адразу кінулі на падлогу

Падобныя канцэрты на турбазе «Аганёк» праходзілі і раней, але ўпершыню сталі мішэнню для міліцыі. Некалькі сцягоў, канфіскаваных у людзей пры затрыманні, міліцыянеры адразу кінулі на падлогу

«13 лютага ў 20.00 пачала спяваць LEAR. Пасля яе на сцэну выйшлі хлопцы з «РСП». Яны паспелі выканаць усяго адну песню «Бег», як у памяшканне ўварвалася каля 30 амапаўцаў і іншых супрацоўнікаў міліцыі. Яны нічога не тлумачылі, проста загадалі ўсім стаць тварам да сцяны і пачалі забіраць у людзей тэлефоны», — згадвае Настасся.

Яна кажа, што першыя хвіліны гледачы і артысты думалі, што адбываецца шоу ад «РСП», нейкая тэатральная пастаноўка, якая хутка скончыцца. Але неўзабаве стала зразумела, што ўсё гэта па-сапраўднаму. Амаль усіх удзельнікаў адвезлі ў Смалявіцкае РАУС, дзе яны прасядзелі ў актавай зале да наступнага дня.

«Мы пастаянна чулі там ад супрацоўнікаў міліцыі іх версію падзей: што мы сабраліся на несанкцыянаванае мерапрыемства, каб выказваць сваё незадавальненне дзейнай уладай. На нас склалі пратаколы пад капірку — 1-я частка артыкула 23.34 КаАП. Мяне і ўдзельнікаў гурта павезлі ў жодзінскі ізалятар каля 17:00 14 лютага. З моманту затрымання нас, вядома, не кармілі. Але хаця б вадзілі ў прыбіральню, дзе мы маглі піць ваду з-пад крана. Толькі вечарам наступнага дня ўжо ў Жодзіне далі кіслай капусты».

Настасся з музыкамі «РСП»

Настасся з музыкамі «РСП»

У камеры на восем месцаў Настасся апынулася яшчэ ў кампаніі чатырох дзяўчат.

«Гэта вельмі яркі ўспамін, бо мы былі ў пальчатках, паліто і куртках, але ніяк не маглі сагрэцца. Усе прачыналіся ад холаду: матрацаў не было, мы спалі на жалезных нарах. А батарэя грэла зусім слаба», — расказвае Настасся.

Суд над Настассяй цягнуўся каля пяці хвілін, і яна шчыра здзівілася, што ёй далі штраф. Яе калегам пашанцавала менш: ужо вядома, што спявачцы LEAR і клавішніку, вакалісту «РСП», акцёру Паўлу Гарадніцкаму і басісту Андрэю Восіпчыку прысудзілі 15 сутак. 

Чаму АМАП «накрыў» канцэрт? Настасся кажа, што самі міліцыянеры намякалі, што іх «здалі» з фармулёўкай «там будзе адбывацца нешта забароненае». Пры тым што раней праблем з канцэртамі на гэтай жа базе адпачынку не было, у такім фармаце вечарыны праходзілі там ужо не першы раз.

«Нібыта гэта звязана са зменай уласніка пункта. Але гэта ўсё выключна падазрэнні», — каментуе Настасся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?