13 лютага днём на станцыі «Орша Заходняя» рабочыя чысцілі чыгуначнае палатно ад снегу. У гэты час па дадзеным шляху ішоў дызель-цягнік «Ворша-Крычаў». Машыніст падаваў гукавыя сігналы рабочым і прымяніў экстраннае тармажэнне, аднак наезду пазбегнуць не ўдалося, паведамляе Следчы камітэт.

У выніку 39-гадовы мужчына ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы здарэння, другі, 34-гадовы рабочы, шпіталізаваны.

Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0