Найбольш пацярпелых у Гродзенскай вобласці. Там зарэгістравалі 1 тысячу 745 пацыентаў (за суткі +33). Халадовыя траўмы дыягнаставаныя ў 87 пацыентаў (за суткі +5), галалёдныя — у 1 тысячы 658 пацярпелых (за суткі +28). У бальніцы шпіталізавалі 300 чалавек (за суткі +6).

Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца паўночны вецер парывамі да 15-20 м/с. У многіх раёнах працягнецца завіруха, на дарогах снежныя заносы, на паўднёвым усходзе краіны — моцны снег. Мінздароўя просіць усіх грамадзян, выходзячы на вуліцу, быць уважлівымі, выбіраць правільны абутак для прагулак. Калі ўсё ж траўмы пазбегнуць не ўдалося — звярнуцца да медыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0