Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Убе — клубень, які пахне зямлёю, а яго мякаць адлівае пурпурам. У апошні час кухары з усяго свету пачалі актыўна выкарыстоўваць убе ў розных дэсертах. Але для філіпінцаў убе — штосьці значна большае за просты інгрэдыент, бо ён адлюстроўвае складаную гісторыю нацыі, піша BBC

Яскравае фіялетавае адценне, якое надае клубень, можна заўважыць у большасці філіпінскіх дэсертаў. Гэта і традыцыйная дэсертная шакаладная рысавая каша чампарада, якую на Філіпінах ядуць на сняданак, і прыгатаваны на пары сапін-сапін, класічная філіпінская страва з рысу і какосавага малака, і традыцыйны філіпінскі бісквіт, які спалучае земляны смак убе з крэмавай тэкстурай мякішу маладога какоса.

Але сярод разнастайнасці дэсертаў з убе самым папулярным застаецца убе халая — крэмавай кансістэнцыі джэм з убе. Клубні убе расціраюць і кіпяцяць, а пасля перамешваюць з салодкім малаком, пакуль сумесь не ператворыцца ў густую пасту. Дэсерт часта падаецца да салабату, традыцыйнай філіпінскай імбірнай гарбаты, або выкарыстоўваецца ў якасці начынкі да іншых дэсертаў.

Дэсерт «Убе халая». Фота Depositphotos.com

Дэсерт «Убе халая». Фота Depositphotos.com

З прыходам амерыканцаў у 1898 годзе на Філіпанах набыло папулярнасць згушчонае малако, якое ў хуткім часе пачалі дадаваць у убе халая, што зрабіла дэсерт больш салодкім. Эвалюцыя і розніца ў прыгатаванні убе халая — напамін пра тое, як шмат краін, у тым ліку Іспанія, Японія і ЗША, прэтэндавалі на тэрыторыю Філіпінаў і як гэта адлюстравалася і адлюстроўваецца на сённяшні дзень у філіпінскай кухні.

Міжнародны ўплыў, які сфарміраваў культурную і кулінарную ідэнтычнасць нацыі, адлюстроўвае яшчэ адзін філіпінскі дэсерт — Хало-Хало, які ўяўляе сабой сумесь з розных інгрэдыентаў.

Паколькі убе не такі салодкі і больш цвёрды, чым большасць сартоў салодкай бульбы і батату, ён стаў асноўным інгрэдыентам філіпінскай кухні.

Крухмалістая тэкстура караняплода лёгка ўцягвае разнастайныя пахі, але ў той жа час захоўвае свой унікальны. Менавіта таму робіцца шмат розных эксперыментаў, бо убе можна спалучаць з рознымі прадуктамі і атрымліваць новыя стравы.

Цяпер філіпінскі клубень імкліва заваёўвае свет. Інстаграм запоўнены фотаздымкамі фіялетавых бліноў, чызкейкаў, пончыкаў і малочных кактэйляў. У Каліфорніі убе дадаюць у кафейны торт, у Аўстраліі — у макарону, а кітайцы пачалі выкарыстоўваюць гэты інгрэдыент у вытворчасці піва.

Марозіва з убе. Фота Depositphotos.com

Марозіва з убе. Фота Depositphotos.com

Увогуле, яскравы колер ежы на Філіпінах — звычайная справа. Напрыклад, манга, яшчэ адзін папулярны інгрэдыент, надае яскравае сонечнае адценне стравам, а сок з лістоў пандана — насычаны зялёны.

Такія стравы на талерцы прыцягваюць увагу турыстаў, але для саміх філіпінцаў колер інгрэдыенту другасны ў параўнанні з культурнай канатацыяй прадукту. Убе халая для многіх філіпінцаў убе асацыюецца са святамі і асаблівымі выпадкамі, на якія яны гатуюць гэты дэсерт. Менавіта таму убе займае важнае месца ў філіпінскай культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0