«ЗША асуджаюць працяг прымяненьня расейскімі ўладамі жорсткай тактыкі супраць мірных пратэстоўцаў і журналістаў другі тыдзень запар», — гаворыцца ў заяве амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства.

Дзяржаўны дэпартамэнт заклікае расейскія ўлады вызваліць затрыманых за «ажыцьцяўленьне сваіх правоў чалавека», у тым ліку — расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.

Вядома пра як найменш 4 тысячы затрыманых падчас масавых пратэстаў у Расеі. У тым ліку вядома пра ўжываньне электрашокераў супраць пратэстоўцаў у Санкт-Пецярбургу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0