Сёлета да шэсьця далучыліся і беларусы, якія вымушана зьехалі ва Ўкраіну зь Беларусі ад рэпрэсій і пад пагрозай крымінальнага перасьледу, піша «Радыё Свабода».

Шэсьце праходзіла тым жа маршрутам, што і сем гадоў таму, калі 26 студзеня 2014 году ў апошні шлях праводзілі грамадзяніна Беларусі Міхася Жызьнеўскага, які загінуў ад кулі снайпэра ў часе масавых акцый пратэсту ў Кіеве ў 2013-2014 гадах.

Удзельнікі прайшлі шэсьцем ад Міхайлаўскай да Сафійскай плошчы, Храшчацікам і накіраваліся да вуліцы Грушэўскага, дзе на месцы забойства Міхася Жызьнеўскага стаіць памятны знак.

У часе маршу актывісты несьлі вялікі сьцяг, у якім аб’ядналіся бел-чырвона-белае і жоўта-блакітнае палотнішчы. Удзельнікі акцыі скандавалі «Слава Ўкраіне!», «Жыве Беларусь!», «Героі не паміраюць», «Верым, можам, пераможам», «Міхась Жызьнеўскі — герой Украіны і Беларусі», «За нашу і вашу свабоду», «Разам пераможам!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0