Увечары 17 студзеня на Заслаўскай вуліцы затрымалі групу людзей, частку якіх учора адправілі на 13-15-сутачныя арышты. Сёння суддзя Дзмітрый Карсюк суда Цэнтральнага раёна Мінска разглядаў справу Алены Радыкульцавай.

На Алену склалі 2 пратаколы: па арт. 23.34 і 23.4 КаАП. З другім пратаколам жанчыну не азнаёмілі, а там адсутнічае дата і звесткі жанчыны.

На судзе Алена распавяла, што падчас затрымання згубілі яе сумку, унутры якой быў кашалёк і тэлефон. Са словаў жанчыны, вечарам 17 студзеня яна накіроўвалася ў краму «Суседзі». На вуліцы да яе падбег мужчына ў чорным і схапіў яе. Ад нечаканасці яна ўпала, бо было слізка. Яе торба ў гэтай мітусні згубілася. На просьбу спыніцца і пашукаць, супрацоўнікі сказалі, што знойдуць потым. Ужо ў Цэнтральным РУУС у пратаколе вопісу рэчаў сумка адсутнічала. Заяву аб знікненні рэчаў жанчыны супрацоўнікі адмовіліся прыняць.

Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў вінаватай Алену па ч. 3 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП і адправіў яе на 20 сутак у ізалятар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0