Абодва выпадкі адбыліся 16 студзеня. Увечары на аўтазапраўцы да нарада Дэпартамента аховы МУС падбегла 18-гадовая навучэнка каледжа і паведаміла аб нападзе. На Варшаўскай шашы невядомы закрыў ёй далонню рот і пачаў збіваць. У нейкі момант дзяўчыне ўдалося вырвацца і ўцячы ад незнаёмца.

Міліцыянеры затрымалі падазраванага. Ім аказаўся 33-гадовы жыхар Брэста, які хаваўся за інсталяцыяй каля дарогі. Высветлілася, што мужчына датычны да яшчэ аднаго нападу, які адбыўся незадоўга да інцыдэнту з навучэнкай каледжа. На вуліцы Сальнікава ён параніў нажом у шыю 16-гадовую школьніцу і адабраў у яе сумку з касметыкай. Лекары аказалі дзяўчынцы медыцынскую дапамогу і шпіталізавалі яе.

Следчыя распачалі крымінальныя справы за разбой і хуліганства. Зараз фігурант знаходзіцца ў ІЧУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0