Фота ЦСКА
Раней паведамлялася, што АБФФ накіроўвала ў дысцыплінарны камітэт УЕФА запыт, у якім прасіла ўжыць санкцыі да Іллі Шкурына за няяўку ў моладзевую зборную Беларусі на матчы кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў і Партугаліі ў верасні 2020 года.
Нагадаем, 15 жніўня Шкурын заявіў, што адмаўляецца гуляць за зборную пры рэжыме Лукашэнкі.
У снежні футбаліст падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту. Пасля чаго быў выключаны са зборнай Беларусі і пазбаўлены льготы па адтэрміноўцы вайсковай службы.
Старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў заяўляў, што Шкурын не меў права адмовіцца прыязджаць у зборную.
0
0
0
0
0
0