Тых, хто нікуды не ляціць, сілавікі з дапамогай гучнагаварыцеляў заклікалі пакінуць будынак аэрапорта.
На вуліцы каля ўваходу ў аэрапорт пачаліся затрыманні.
Супрацоўнікі АМАПа пачалі выцясняць на вуліцу людзей, якія сабраліся ля рамак на ўваходзе ў аэрапорт Унукава, куды павінен прыляцець палітык Аляксей Навальны. Пра гэта паведамляе «Медыязона».