— Меркаванне аб тым, што маленькае дзеянне лепшае за ўсякую бяздзейнасць, (цытата ад Вас), усяляе аптымізм.

Пра надвор'е мне таксама думаецца ў кірунку і чаканні лепшага. Хоць больш за ўсё не падабаецца слова «чаканне». Вобраз «пачакуна» адштурхвае. Лепш — маленькімі крокамі, але да мэты.

І, вядома ж, хаду часу нельга спыніць, але заўсёды трэба памятаць: час — толькі адзін са складнікаў нашага жыцця. Бо ёсць яшчэ месца (прастора) і сам «назіральнік». Так што ў нашых руках — мяняць і фармаваць навакольную прастору, рабіць саміх сябе лепшымі. Таму засынаць не трэба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0