Ганна Сола і Дзінара Алімбекава. Фота Дар'і Буракінай
За нашу каманду беглі Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, яна за кошт высокай хуткастрэльнасці і прыстойнай хуткасці вывела зборную Беларусі ў лідары.
Завяршала гонку Алена Кручынкіна. Яна не змагла ўтрымаць лідарства, але захавала другое месца.
Перамогу ж атрымала зборная Германіі. Трэцяй стала Швецыя.





