На 58-м годзе жыцця памёр барон Бенджамін дэ Ротшыльд, які ўзначальваў групу Эдмона дэ Ротшыльда. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні сям'і, паведамляе Le Parisien. Прычынай стаў сардэчны прыступ.
Ён памёр 15 студзеня ў сваім маёнтку ў швейцарскім Прэньі.
Беджамін дэ Ротшыльд нарадзіўся ў 1963 годзе ў французскім Нэйі-сюр-Сен у сям'і Эдмона дэ Ротшыльда, члена французскай галіны фінансавай дынастыі Ротшыльдаў.
Бенджамін з 1997 года быў старшынёй савета дырэктараў Edmond de Rothschild Holding, якая кіруе групай Edmond de Rothschild, якая спецыялізуецца на прыватных банкаўскіх паслугах і кіраванні актывамі. Паводле AFP, кошт актываў групы складае каля €160 млрд.





