Крымінальную справу берасцейцаў Кабанава і Пятрухіна будуць разглядаць у Магілёве
Стала вядома, што крымінальную справу берасцейскага блогера Аляксандра Кабанава будуць разглядаць у Кастрычніцкім судзе Магілёва. Дата пачатку працэсу пакуль невядома.
Раней планавалася, што суд адбудзецца ў Брэсце, аднак старшыня Брэсцкага абласнога суда накіраваў справу блогера ў Вярхоўны суд для змены падсуднасці — каб справа разглядалася па-за межамі Брэсцкай вобласці, паведамляюць праваабаронцы.
Пазней стала вядома, што ў Магілёве будуць разглядаць справу і Сяргея Пятрухіна
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ