spring96.org
Суддзя Максім Трусевіч прызнаў хлопца вінаватым па ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса і пакараў хлопца 4 гадамі пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму. А таксама выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым амапаўцам: Ігару Астапуку — 1000 рублёў, Алегу Баразнову — 1500 рублёў, паведамляе spring96.org.
Нагадаем, Яўгена Каліноўскага вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі падчас мірнай акцыі пратэсту 14 ліпеня — у дзень, калі Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты.
Хлопец сваёй віны не прызнаў, лічыў, што не парушаў грамадскі парадак і гвалт да супрацоўнікаў міліцыі не ўжываў, а спрабаваў спыніць супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да грамадзянаў з боку пацярпелых. Тым не менш, падчас працэсу ён папрасіў прабачэння ў пацярпелых і часткова кампенсаваў нанесеную яго дзеяннямі маральную шкоду — пералічыў па 500 рублёў дзвюм дзіцячым установам, як таго жадалі Ігар Астапук і Алег Баразноў.





