Расіянам забаранілі сустракаць Навальнага ў аэрапорце
Пракуратура Масквы папярэдзіла аб адказнасці людзей, што заклікаюць да ўдзелу ў няўзгодненай масавай акцыі ў аэрапорце «Унукава» 17 студзеня, куды з Германіі мае намер прыляцець апазіцыянер Аляксей Навальны.
У ведамстве паведамілі, што заклікі да ўдзелу ў мерапрыемстве ўбачылі ў інтэрнэце, а саму «акцыю» улады Масквы не ўзгаднілі.
Пракуратура ўжо вынесла засцярогі 15 грамадзянам «аб недапушчальнасці парушэння закона».
Апазіцыянер Аляксей Навальны мае намер вярнуцца з Нямеччыны, дзе ён праходзіў лячэнне і рэабілітацыю пасля атручвання, у Расію 17 студзеня.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ