У дзяжурную часць Маладзечанскага РАУС паведамілі з хуткай дапамогі, што медыкі дапамагалі збітаму 39-гадоваму мужчыну. З множнымі траўмамі пацярпелага забралі ў раённую бальніцу, паведамляе «Рэгіянальная газета».
Аператыўнікі высветлілі, што падставай для канфлікту сталі перыпетыі ў асабістым жыцці 37-гадовай мясцовай жыхаркі. Жанчына ўжо больш за год не жыве са сваім законным мужам і нібыта збіраецца з ім разысціся. Гэта не задавальняла мужа. У супернікаў часам здараліся высвятлення адносін.
У той дзень 40-гадовы жыхар пасёлка праходзіў міма дома, дзе пражывае жонка, і, запрыкмеціўшы святло ў вокнах, накіраваўся да яе ў кватэру для чарговага высвятлення адносін. Аднак жанчыны ў гэты час не было. Быў толькі сужыцель. Паміж супернікамі ўспыхнула сварка.
Муж нанёс суперніку не менш за тры ўдары рукамі і нагамі па галаве, тулаве і канечнасцях, а затым выліў на апанента пяцілітровую банку зялёнай фарбы.
У пошуках дапамогі пацярпелы мужчына выпаўз з кватэры на лесвічную клетку і пагрукаў у дзверы да суседзяў. Менавіта яны і выклікалі брыгаду медыкаў. Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў медыцынскай установе, яго жыццю нічога не пагражае.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку на працягу сутак затрымалі падазраванага ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Сам фігурант растлумачыў, што прычынай здзяйснення ўчынку стала рэўнасць.





