БелТА
Здарэнне адбылося 10 студзеня ў пасёлку Крупскі, паведамляе БелТА.
34-гадовы кіроўца на «Нісане Прэм'ера» ехаў па вуліцы Перамогі паблізу дома №26. Падчас развароту пры буксіроўцы цюбінгу, у якім знаходзілася 38-гадовая жанчына, машына пайшла ў занос.
У выніку цюбінг урэзаўся ў плот, а жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК.





