Старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Таццяна Арэшка памерла 12 студзеня, у яе быў каранавірус. Інфармацыю Tut.by пацвердзілі на кафедры, дзе яна працавала.
БДУКМ
Па словах студэнтаў універсітэта, Таццяна Арэшка не так даўно асабіста прымала курсавыя работы ў пяцікурснікаў, бо навучэнцаў абавязалі прыязджаць на сесію, нягледзячы на эпідэміялагічную абстаноўку.
Таццяна Арэшка працавала ў БДУКМ з 1996 года. Яна ўдзельнічала ў распрацоўцы такіх навучальных дысцыплін, «як «камп'ютарная апрацоўка тэкстаў і выдавецкія сістэмы», «Інфармацыйныя тэхналогіі ў культуры», «Апрацоўка відэа і гукавой інфармацыі». У Таццяны Арэшкі 38 навуковых і навукова-метадычных публікацый, вяла заняткі па чатырох вучэбных дысцыплінах.





