Сёння Аляксандр Лукашэнка раздаў узнагароды работнікам дзяржаўных СМІ.

Медалём «За адвагу» ўзнагароджаны работнік СТБ Рыгор Азаронак.

Вось, за што даюць гэту ўзнагароду.

«Медалём «За адвагу» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя, асобы начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях i iншыя грамадзяне за асабістую мужнасць i адвагу, праяўленыя:

— у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны i яе дзяржаўных iнтарэсаў;

— пры выкананнi воiнскага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян;

— пры выратаваннi людзей на вадзе, у час стыхiйных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф i iншых надзвычайных абставiн, звязаных з рызыкай для жыцця».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?