Здарэнне адбылося 7 студзеня каля 9 гадзін раніцы на вуліцы Якуба Коласа. Нейкі мужчына паспрабаваў залезці ў «Мэрсэдэс», прыпаркаваны побач з адным са шматпавярховікаў, паведамляе абласная міліцыя.

У аўтамабілі спрацавала сігналізацыя, і 37-гадовая гаспадыня машыны выбегла з дома. Убачыўшы жанчыну, мужчына дастаў нож і пагнаўся за ёй. Жанчына забегла назад у пад'езд, дзе мужчына паласнуў яе нажом па твары. На шум выскачыў сябра жанчыны, зламыснік напаў і на яго, але таму ўдалося адбіцца, скруціць налётчыка і ўтрымліваць да прыезду міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0