Літва найбліжэйшым часам падрыхтуе план поўнай блакады электраэнергіі з Беларускай АЭС пад Астраўцом, заявіў BNS міністр энергетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс, піша Інтэрфакс.

Паводле яго слоў, Латвія па-ранейшаму гандлюе беларускай электраэнергіяй, якая паступае і ў Літву.

«Я думаю, што гэты план, асабліва ў вырашэнні пытання БелАЭС, народзіцца ў канцы студзеня — у пачатку лютага ў нас ужо будзе ўвесь план, узгоднены паміж ведамствамі, і мы зможам па ім дзейнічаць», — сказаў Крэйвіс.

Паводле яго слоў, прыняты ў Літве «антыастравецкі» закон не рэалізуецца.

«Дзяржаўная служба рэгулявання энергетыкі — рэгулятар - цалкам ясна заявіла, што электраэнергія, якая сёння паступае ў Літву, закупляецца ў Беларусі, і закупляецца на Рыжскай біржы, парушае закон. (…) Факт застаецца фактам: латышы гандлююць беларускай электраэнергіяй», - канстатаваў Крэйвіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0