Беларускія пенсіянеры сабраліся на 16-ю традыцыйную акцыю пратэсту, што праходзяць у панядзелкі.

У адрозненні ад папярэдніх выхадаў на маршы, цяпер людзі сталага веку ўжо не анансуюць пункты збору, каб сілавікі не здолелі перакрыць плошчу ці вуліцу, на якой адбудзецца акцыя пратэсту.

11 студзеня акцыі прайшлі ў Гродне і Мінску. Пратэсты адбыліся ў форме пікетаў і сабралі па некалькі ўдзельнікаў. Пра затрыманні, а таксама акцыі пенсіянераў у іншых гарадах пакуль не паведамляецца, паведамляе Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0