Днём 10 студзеня ў пасёлку Дружны, што ў Пухавіцкім раёне, знік 10-гадовы хлопчык. Цела дзіцяці знайшлі ў люку, запоўненым вадой.
СК у сваім тэлеграм-канале піша пра абставіны здарэння.
Хлопчык пайшоў катацца з горкі ў лесе ў суседнім пасёлку Свіслач з 14-гадовай дзяўчынкай. Яна вярнулася дадому, а хлопчык — не. Бацькі забілі трывогу, бацька пачаў пошукі.
На месца прыехала следчая група, супрацоўнікі міліцыі і ратавальнікі.
Фота СК
Вечарам ратавальнікамі ў неэксплутаваным ачышчальным калодзежы наверсе горкі пасля адпампоўкі вады было знойдзена цела малога. Там жа была яго шапачка, а побач з калодзежам знаходзіліся куртка і пластыкавая лядзянка.
Следчыя таксама звяртаюць увагу бацькоў:
— навучыце дзяцей правілам бяспекі пры катанні на санках, цюбінгах;
— кантралюйце месца дзіцячых гульняў зімой і не выпускайце малых з поля зроку.





