Ад самай раніцы пачалі з'яўляцца відэа і фота калон пад бел-чырвона-белымі сцягамі з розных куткоў Беларусі. Шмат лакальных шэсцяў прайшло ў Мінску: Серабранка, Зялёны Луг, раён Камвольнага камбіната, Лебядзіны, Каменная Горка, Курасоўшчына і Сеніца.
Ва Уруччы зладзілі флэшмоб: на усіх балконах аднаго з дамоў адначасова залуналі бел-чырвона-белыя сцягі.
Жыхары Копішча так маштабна ўпрыгожылі адзін з дамоў. «Наша возьме» — перадаюць яны пасланне.
Да жыхароў сталіцы далучыліся і Магілёў, і Навагрудак, і Брэст.
Жыхары ваколіц Мінска таксама не спыняюцца.
Ацаніце годна танцавальны флэшмоб ад жыхароў Пухаўшчыны:
У Маладзечне таксама зладзілі шэсце пад лозунгам «Мы верым у перамогу!».
Але ўвечары ў мінскай Кунцаўшчыне прайшло самае маштабнае шэсце:





