У Цюменскай вобласці Расіі падчас пажару ў жылым доме загінулі сем чалавек. Аказалася, што ў будынку працаваў нелегальны пансіянат для састарэлых. Пра гэта не ведалі ні суседзі, ні ўлады.
Дом тушылі амаль гадзіну, да яго з’ехаліся больш за 20 пажарных машын.
Гаспадыня дома і яшчэ двое пенсіянераў выжылі, астатнія пастаяльцы загінулі.
На бізнэсменку завялі крымінальную справу па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці двум і больш асобам».





