Чытайце: «Ты супраць Лукашэнкі». У Брэсце мужчына ўдарыў медыка на вачах міліцыянера ВІДЭА

Tut.by адшукаў мужчыну, які ўдарыў доктара ў брэсцкай бальніцы. Гэта Мікалай Вакуліч, яму 55 гадоў, жыве ў Брэсцкім раёне, працуе кіроўцам школьнага аўтобуса. Ён пагадзіўся выкласці сваю версію падзей. Кажа, 5 студзеня знаходзіўся ў Брэсце, быў п'яны, «зваліўся на прыпынку, разбіў галаву».

— Да мяне падышлі два амапаўцы — ветлівыя хлопцы, выклікалі хуткую дапамогу.

Так мужчына трапіў у прыёмнае аддзяленне бальніцы.

— А ў мяне такая палітыка — я за цяперашнюю ўладу, за прэзідэнта. Чаго ім не хапае [пратэстоўцам]? Нармальна ж жывём!

Мужчына ведае пра пратэсты медыкаў у Беларусі, гэтай з'явай ён не задаволены. Распавёў, што ў прыёмным аддзяленні стаў казаць супрацоўнікам хуткай дапамогі, што ён думае пра гэта і пра Лукашэнку — каб самога не прынялі за пратэстоўца.

— Медыкі мне сказалі: «За каго ты, за каго?» І сталі мяне тузаць, адзін узяў за шыю! Калі б яны мяне не патузалі, я б нікога не ўдарыў!

Што ўкладвае мужчына ў слова «тузаць», падрабязней даведацца не ўдалося.

Пасля канфлікту, які трапіў на відэа, у бальніцы Мікалаю аказалі дапамогу.

— Апрацавалі рану, абследавалі і адпусцілі. На другі дзень мне патэлефанаваў участковы і сказаў, што трэба сустрэцца.

Пра тое, што відэа з яго паводзінамі ўжо шырока разышлося ў сацыяльных сетках, мужчына ведае.

— Мне, вядома, сорамна, няёмка, але ўжо як ёсць.

Напрыканцы ён дадаў, што сваіх палітычных перакананняў працягне прытрымлівацца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?