У Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі ўдарыў медыка па твары. Відэа з гэтым інцыдэнтам з'явілася ў тэлеграм-каналах.
Сталы мужчына лаяўся на доктара, той яму не адказваў.
«Ты, чмошнік, учора, б***, быў супраць Лукашэнкі. А сёння ты доктар?» — пасля гэтых слоў неадэкват ударыў медыка па твары. У таго зляцелі акуляры.
Аказалася, што пры гэтым нецэнзурным маналогу прысутнічаў міліцыянер — пасля ўдару ён з'явіўся ў кадры і адвёў нападніка са словамі «Ну ўсё, усё».
У брэсцкай міліцыі карэспандэнту Tut.by заявілі, што інцыдэнт адбыўся 5 студзеня, праводзіцца праверка.
Нападнік — былы прапаршчык Мікалай Вакуліч, які цяпер працуе кіроўцам у школе ў Брэсцкім раёне.
Чытайце яго версію: Кіроўца школьнага аўтобуса, які сп’яну ўдарыў медыка «за Лукашэнку»: Мне сорамна





