6 студзеня памёр архітэктар Міхаіл Рыбнікаў. Яму было 66 гадоў.
Рыбнікаў доўгі час працаваў у «Мінскграмадзянпраекце», а пасля ў «Мінскпраекце». Апошняе дзесяцігоддзе ўзначальваў «Творчую майстэрню архітэктара Рыбнікава».
Асноўныя яго працы:
- Храм-помнік у гонар Усіх Святых;
- Рэканструкцыя і рэстаўрацыя Беларускага дзяржаўнага цырка;
- Тэлепорт.
Рыбнікаў кіраваў творчымі калектывамі па рэканструкцыі і рэстаўрацыі Мірскага замка, аб'ектаў Верхняга горада ў Мінску.





