Увечары ў чацвер, 7 студзеня, мужчына страціў пяць пальцаў — у яго ў руцэ выбухнула петарда.

45-гадовы гамяльчук разам са сваім знаёмым адзначаў святы. Бліжэй да вечара ён пайшоў у магазін па спіртное. Па дарозе ён сутыкнуўся з кампаніяй, якая падпаліла петарду і кінула ў яго бок. Мужчына падняў петарду, каб адкінуць яе ў іншым кірунку, але не паспеў — яна выбухнула ў яго ў руках.

Мужчына шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне. Яму ампутавалі фалангі пяці пальцаў на руцэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0