Інфармацыя пра чалавека, які вісіць у акне дома на вул. Ясеніна, паступіла раніцай 8 студзеня, распавялі ў МНС.

Ратавальнікі, што прыбылі на месца, высветлілі, што на чацвёртым паверсе на балконе з вонкавага боку стаіць жанчына. Для страхоўкі ад падзення ўсталявалі аўтадрабіны. Далей ратавальнікі пры садзейнічанні знаёмага жанчыны перамясцілі яе ўнутр памяшкання. Пасля агляду медыкамі выратаваную жанчыну даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0