Фота Міхаіла Джапарыдзэ, ТАСС
Нявер'е ў пандэмію каранавіруса гэтак жа смяротна небяспечна, як і нявер'е ў Бога, лічыць патрыярх Маскоўскі Кірыл. Пра гэта, як паведамляе ТАСС, ён заявіў у пропаведзі 6 студзеня пасля літургіі ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.
— Ведаю, што ёсць людзі, якія ні ў што не вераць — не вераць ні ў хваробу, ні ў небяспеку, грэбуюць гэтымі медыцынскімі прадпісаннямі. Але мы, веруючыя людзі, ведаем, што не толькі гэтыя людзі неразумныя — а так іх можна назваць — у свеце існуюць, бо існуе мноства людзей, якія ў Бога не вераць. < … > Вельмі небяспечна, калі людзі не вераць у Бога, смяротна небяспечна. Гэтак жа, як сёння небяспечна, калі людзі не вераць у распаўсюд інфекцыі і не засцерагаюць сябе ад гэтай інфекцыі.
Патрыярх заклікаў не грэбаваць «тымі патрабаваннямі і прадпісаннямі, якія сёння прад'яўляе кожнаму з нас, да ўсяго роду чалавечага, сучасная медыцына». У тым ліку ён рэкамендаваў выконваць санітарныя нормы і засцярогі пры наведванні храмаў.





