Як паведамілі «Нашай Ніве» блізкія збітага Віктара Мароза, станам на раніцу 6 студзеня ён знаходзіцца ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
Віктар Мароз з сям'ёй
«Спачатку быў у дыягнастычным аддзяленні, цяпер пераведзены ў хірургічнае. Здолеў звязацца з жонкай, мы спрабавалі прайсці ўнутр — нельга, бо каранцін. У яго праблемы з шыяй, моцныя ваніты, страсенне мозгу», — паведамілі «Нашай Ніве» сябры Віктара.
Час, у які Мароз прыбыў у бальніцу, невядомы. Яшчэ ў 1:20 ён быў у міліцыі, куды званілі яго бацькі, а ўжо раніцай выйшаў на сувязь з бальніцы.
Чытайце: Налёт на Новую Баравую. «Невядомы ў трэніках дастае пісталет і на вачах дзіцяці б'е мужа нагой у жывот» ВІДЭА





