5 студзеня а 19:00 адбудзецца LIVE на Каляды з Іванам Кірчуком і Сержуком Доўгушавым. У анлайн-фармаце беларусаў запрашаюць далучыцца да святочнага канцэрта, каб пранікнуцца атмасферай каляднага цуду.

Трансляцыя пройдзе па спасылцы: https://youtu.be/THk8Z_NidIo.

Гэта будзе ўтульная імпрэза з каляднымі песнямі і расповедамі пра калядныя традыцыі на Беларусі. Гледачы змогуць падзяліцца падчас анлайну сваімі каляднымі гісторыямі і задаць пытанні Івану ды Сержуку. А яшчэ героі нашай анлайн-імпрэзы прапануюць паглядзець выдатныя кліпы на калядную тэматыку ад «Вольнага Хору», «Троіцы», «Астроўны» ды «Вурая».

LIVE на Каляды ладзяць Фонд культурнай салідарнасці разам з грамадскай кампаніяй «Годна». 

Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў і іх праекты можна тут: https://byculture.org/donate.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0