Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным яшчэ раз прааналізаваць неабходнасць перадачы часткі плошчаў Мінскага завода «Гарызонт», што не выкарыстоўваюцца, пад сферу паслуг, паведамляе БелТА.

БелТА

БелТА

Як далажылі яму, у сталіцы застаюцца незадзейнічанымі некалькі аб'ектаў, якія належаць холдынгу «Гарызонт», і ёсць прапанова перадаць незапатрабаваныя плошчы пад развіццё сферы паслуг. Лукашэнка запатрабаваў яшчэ раз прааналізаваць такія меры з прыцэлам на перспектыву, каб пазней холдынгу не спатрэбілася шукаць дадатковыя плошчы для вытворчасці ў іншых месцах.

— Думаю, трэба самім развіваць гэтыя пляцоўкі, — сказаў А. Лукашэнка. — Трэба паглядзець, што дасць больш даходу і што больш выгадна для дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0