65-гадовую жыхарку Нясвіжскага раёна пакаралі годам «хатняй хіміі» за тое, што яна пакрыўдзіла міліцыянта ў сацсетках.

Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, 26 жніўня ў чаце адной з суполак сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» пад фатаграфіяй працаўніка Светлагорскага РАУС жанчына апублікавала «каментар абразлівага зместу». У ім яна «ўжыла ненарматыўную лексіку для выражэння негатыўнай ацэнкі на адрас міліцыянта».

Суд Нясвіжскага раёна суд прызнае яе вінаватай і на падставе арт.369 Крымінальнага кодэкса прызначыў пакаранне ў выглядзе аднаго года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0