Былы намеснік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падраздзялення МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар назваў імя яшчэ аднаго чалавека, якога збіраліся ліквідаваць.

«Таксама ў мяне ёсць доказы і пацверджанні таго, што планавалася фізычная ліквідацыя Андрэя Іванавіча Суздальцава. Гэтага на запісе няма, але гэта пацвердзіць мая крыніца асабіста ў судзе», — цытуе Макара Радыё Свабода са спасылкай на «Настоящее время».

«Я спадзяюся, што на гэта ўсё адрэагуе Расійская Федэрацыя. Я вельмі спадзяюся, што адрэагуе сусветная супольнасць, у прыватнасці еўрапейская, і Амерыка. І я думаю, што ўрэшце мы зможам пабароць гэты дыктатарскі рэжым, які дзейнічае ў нашай роднай краіне Беларусі», — дадаў ён.

Андрэй Суздальцаў — расійскі палітолаг, які да 2006 года працаваў у Мінску і крытыкаваў улады. У 2006 годзе яго пазбавілі дазволу віду на жыхарства і дэпартавалі ў Расію як асобу, якая «прадстаўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0