Саудаўская Аравія, ААЭ, Бахрэйн і Егіпет здымуць дыпламатычную блакаду Катара, уведзеную ў 2017 годзе. Пра гэта паведамляе Reuters.

Пагадненне аб зняцці блакады і нармалізацыі адносін паміж краінамі будзе падпісана ў аўторак, 5 студзеня. Катар у адказ адмовіцца ад пазоваў да арабскіх краін.

Спыненне палітычнага байкоту ў дачыненні да Катара, як піша выданне, з'яўляецца адным з пунктаў плана адміністрацыі Трампа ў стварэнні антыіранскага альянсу на Блізкім Усходзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?