У Столінскім раёне следчыя высвятляюць акалічнасці забойства 71-гадовай жанчыны, паведамляе БелТА.

Днём 1 студзеня ў столінскую міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар. Ён распавёў, што ў бацькаўскай хаце выявіў цела маці. Следча-аператыўная група высветліла, што смерць жанчыны носіць крымінальны характар. Распачалі крымінальную справу па п. 2 ч. 2 арт. 139 (Забойства заведама састарэлай асобы) КК.

У той жа дзень затрымалі падазраванага, гэта 18-гадовы жыхар суседняй вёскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0