24 снежня ў сваім двары вясковец з Гомельскага раёна вылепіў снегавіка. Прыбраў яго ў чырвоны шалік, намаляваў вусы і напісаў «Жыве Беларусь!». Гэта ўбачыла суседка і вырашыла паведаміць пра гэта ў міліцыю, паведамляе «Гомельская вясна».

Цяпер аўтара снегавіка будуць судзіць па арт 23.34 — за несанкцыянаванае пікетаванне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна