Яму было 97 гадоў, паведамляе «Брэсцкі веснік».
«Брэсцкі веснік»
Пётра Фёдаравіч нарадзіўся 14 ліпеня 1923 года ў Лебядзіным Камышынскага раёна (сёння Валгаградская вобласць). Пайшоў на фронт у 1942 годзе, калі яму было 19 гадоў.
Служыў у паветрана-дэсантных войсках, у тэхнічных войсках, старшына. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, баях на Курскай дузе, вызваляў Харкаў і Польшчу. Дзень Перамогі сустрэў у Берліне. Ён узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені і Славы ІІІ ступені, мноствам медалёў.
Пасля вайны застаўся жыць у Беларусі, доўгі час працаваў на чыгунцы.





