Намеснік галоўнага рэдактара «Прэсбола» Дзмітрый Беленькі звольніўся з выдання. Ён працаваў у газеце з дня яе заснавання — амаль 30 гадоў, піша Tut.by.

Пасля сыходу ў пачатку снежня галоўнага рэдактара Дзмітрыя Герчыкава за подпісам Беленькага выйшлі некалькі нумароў газеты. Пасля новым галоўным рэдактарам стаў карэспандэнт АНТ Сяргей Лісічкін. 

У выніку на працягу некалькіх тыдняў «Прэсбол» пакінула група вядомых журналістаў: загадчык аддзела беларускага футбола Уладзімір Пірог, загадчык аддзела хакея Сяргей Малышка, вядучы аглядальнік гандбола Сяргей Мардасевіч, а таксама адзін з самых папулярных аўтараў газеты Сяргей Шчурко, які працаваў у газеце пазаштатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0