У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях расказалі пра «загадкавы выбух» у раёне вул. Бірузова/Скрыганава.
Каля 06.55 на тэрыторыі, арандаванай у ААТ «Белрэсурсы» па вул. Скрыганава, 39, пры адкрыцці дзвярэй металічнага кантэйнера (12х2,4 м) для захоўвання будаўнічых матэрыялаў адбылася ўспышка газапаветранай сумесі.
112.by
У выніку былі пашкоджаны металічны кантэйнер і будаўнічыя матэрыялы (фарба, будаўнічыя сумесі).
З-за ўспышкі атрымаў траўмы загадчык фірмы-арандатара, 60-гадовы мужчына. З апёкамі рук і твару ён звярнуўся па медыцынскую дапамогу на месцы здарэння, але ад шпіталізацыі адмовіўся.
112.by
Таксама пашкоджана шыба на балконе ў адной з кватэр па вул. Бірузова, 11. Падраздзяленні МНС не прыцягваліся.
Прычына здарэння высвятляецца, разгляданыя версіі — негерметычнасць запорной арматуры газавага награвальніка і канструктыўны недахоп награвальніка.





