Пра гэта напісала дырэктарка «Акадэмкнігі» Вольга Глухоўская ў сваім фэйсбуку.
«Чым яшчэ можа займацца дырэктарка кнігарні 2 студзеня а 9 раніцы на аўтавакзале? Вядома ж, падпісваць кнігі ў аднаго з самых чытаных сучасных беларускіх пісьменнікаў, які знаходзіўся праездам у Мінску. Андрэй Горват ласкава пакінуў аўтографы на 40 сваіх кнігах [«Прэм'ера»] і 25 календарах [«Нашай гісторыі»]. Акцыя «Калядны падарунак з аўтографам аўтара» працягваецца. Чакаем вас у «Акадэмкнізе» — напісала Вольга Глухоўская.
Фота з фэйсбука Алесі Глухоўскай
Нагадаем, што Андрэй Горват з'яўляецца аўтарам тэкстаў для календара «Нашай гісторыі». Кожны дзень там характарызуецца нейкім сакавітым беларускім словам, а далей даецца азначэнне.
Дзе можна купіць каляндар «365 слоў на кожны дзень»





