Пандэмія аказвае досыць моцны ціск на бюджэт краіны. Пра гэта распавёў у інтэрв'ю АНТ міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

Паводле інфармацыі кіраўніка ведамства, фінансавая сістэма Беларусі планава скончыла 2020 год.

Міністр паведаміў, што пандэмія аказвае досыць моцны ціск на бюджэт краіны. «Калі разглядаць бюджэты паасобку — абласны, раённы і рэспубліканскі — то, на кожны з іх яна аказвае свой уплыў. Так званыя кавідныя надбаўкі лекарам, якія працуюць у чырвонай зоне, у асноўным выплачваюцца на раённым узроўні, і гэта вялікі ціск на выдаткі. Што тычыцца рэспубліканскага бюджэту, то Міністэрства аховы здароўя традыцыйна большую частку закупак ажыццяўляе цэнтралізавана, гэта неабходнасць закупак сродкаў індывідуальнай аховы, медыкаментаў, дадатковыя медапараты, а гэта таксама нагрузка на бюджэт», — растлумачыў ён.

Разам з тым, па словах кіраўніка міністэрства, бюджэт краіны спраўляецца з гэтай нагрузкай.

«У нас выбудаваная выразная сістэма: калі адзін з узроўняў бюджэту не можа ў поўным аб'ёме сфармаваць тыя даходы, каб забяспечыць расходныя абавязацельствы, яму дапамагае вышэйстаячы бюджэт. Была пастаўлена задача не дапусціць, каб нейкі з першачарговых выдаткаў не быў прафінансаваны, таму ўсе гэтыя выдаткі ў поўным аб'ёме выконваюцца», — падкрэсліў Юрый Селіверстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0