У старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта з’явіўся трэці намеснік. Гэту пасаду цяпер займае спецслужбіст Андрэй Іванец, звярнуў увагу карыстальнік ЖЖ d-zholik.
Не блытайце Андрэя Аляксандравіча Іванца з яго цёзкай — навукоўцам-сенатарам Андрэем Іванавічам Іванцом.
Іванец скончыў юрыдычны факультэт БДУ, а пасля магістратуру БДУ і Інстытута нацыяльнай бяспекі КДБ.
Раней ён фігураваў як член камісіі, якая ацэньвала прадукцыю замежных СМІ на адпаведнасць патрабаванням беларускага заканадаўства. У складзе гэтай камісіі Іванец быў падпісаны проста «супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі».
Іншыя намеснікі Эйсманта — Сяргей Гусачэнка і Вольга Кананюк (адказвае за фінансы).





