Пра здарэнне карэспандэнту РГ паведаміў начальнік Вілейскай выратавальнай станцыі Ягор Роўда. Мужчыны патанулі ў возеры Боркі, побач з вёскай Заазер’е, што ў Любанскім сельсавеце.

Паведамленне пра двух патанулых мужчын спецыялісты МНС атрымалі ўчора ўвечары. Паехалі на месца здарэння. Цела 59-гадовага мужчыны дасталі. Цела другога, 70-гадовага, на момант гутаркі карэспандэнта з начальнікам выратавальнай станцыі яшчэ шукалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0