Курс біткоіна ўпершыню ў гісторыі падняўся вышэй за $30 тыс. За апошнія суткі цана першай крыптавалюты вырасла на 4%, да $30,6 тыс. У пэўны момант яна ўздымалася да $30,9 тыс., усталяваўшы на гэтым узроўні новы гістарычны максімум. За апошні год BTC падаражэў на 340%, паведамляюць інфармагенцтвы.

Биткоін — дэцэнтралізаваная сістэма аднайменнай крыптавалюты на аснове тэхналогіі блакчэйн. Яе можа эмітаваць любы карыстальнік, які з'яўляецца ўдзельнікам сістэмы. Для гэтага неабходна ствараць новыя блокі сістэмы з дапамогай вылічальнай прылады. Канцэпцыя сістэмы была апублікаваная ў лістападзе 2008 года. Імклівы рост папулярнасці біткоіна адбыўся ў апошнія гады. Эмісія гэтай крыптавалюты абмежаваная, цяпер «здабыта» большая частка біткоінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0