З 1 студзеня базавая цана на электраэнергію для хатніх гаспадарак у Беларусі вырасла да 0,2092 рубля за кВт·г. Гэта 0,081 даляра.

Гэта істотна больш, чым ва Украіне. Там з 1 студзеня ўрад зацвердзіў фіксаваную цану на электраэнергію для насельніцтва 1,68 грн за кВт·г, або 0,059 даляра. Гэта на 27% танней, чым у Беларусі.

Бензін у Беларусі застаецца таннейшы. Цана 95-га цяпер складае 1,80 BYN, або 70 цэнтаў. Ва Украіне 95-ы каштуе 89 цэнтаў, або на 27% больш, чым у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0